Перайсці да зместу

Баляслаў Набожны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баляслаў
польск.: Bolesław Pobożny
Сцяг Князь пазнаньскі
1241 — 1247
Сумесна з Пшэмысл I
Папярэднік Генрых II Набожны
Пераемнік Пшэмысл I
Князь калішскі
1244 — 1249
Сумесна з Пшэмысл I
Папярэднік Уладзіслаў Апольскі
Пераемнік Пшэмысл I
Князь гнезненскі
1241 — 1247
Сумесна з Пшэмысл I
Папярэднік Генрых II Набожны
Пераемнік Пшэмысл I
Князь гнезненскі
1249 — 1250
Папярэднік Пшэмысл I
Пераемнік Пшэмысл I
Князь калішскі
1253 — 1279
Папярэднік Пшэмысл I
Пераемнік Пшэмысл II
Князь гнезненскі
1253 — 1279
Папярэднік Пшэмысл I
Пераемнік Пшэмысл II
Князь інаўрацлаўскі
1271 — 1273
Папярэднік Земамысл
Пераемнік Лешак II Чорны

Нараджэнне каля 1225
Смерць 14 красавіка 1279
Месца пахавання
Род Велікапольскія Пясты[d]
Бацька Уладзіслаў Адоніч[d]
Маці Ядвіга Памеранская[d]
Жонка Іяланта Польская[d][1]
Дзеці Ядвіга Калішская[d], Лізавета Калішская[d] і Ганна Баляславаўна[d]
Дзейнасць палітыка[2] і урад[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баляслаў Набожны (нар. паміж 1224 і 1227 гг. — 13 ці 14 красавіка 1279) — князь уйскі і накельскі ў 1239—1247 гг. (сумесна з братам Пшэмыслам I), князь пазнаньскі ў 1241—1247 гг. (сумесна з братам Пшэмыслам I), князь гнезненскі ў 1241—1247 гг. (сумесна з братам Пшэмыслам I), князь калішскі ў 1244—1249 гг. (да 1247 г. сумесна з братам Пшэмыслам I), князь гнезненскі ў 1249—1250 гг., князь гнезненскі і калішскі ў 1253—1279 гг., князь пазнаньскі ў 1257—1273 гг., князь-рэгент Мазовіі ў 1262—1264 гг., князь інаўрацлаўскі ў 1271—1273 гг.

Баляслаў быў другім сынам Уладзіслава Адоніча і Ядвігі, якая была хутчэй за ўсё дачкой Мсцівоя I, намесніка Гданьска, паводле іншых версій паходзіла з чэшскага роду Пржэмысловічаў.

У 1239 годзе памёр бацька Баляслава, страціўшы перад смерцю ўсю Вялікую Польшчу (акрамя Уйсця і Наклы). Атрымаўшы ў спадчыну пасля смерці бацькі сумесна з братам Пшэмыслам I частку Велікапольскага княства (Уйсце і Накла).

У 1241 годзе пасля гібелі князя Сілезіі Генрыха II Набожнага у бітве пры Лягніцы Баляслаў і яго брат Пшэмысл I завалодалі Познанню і Гнезнам. У 1242 годзе Уладзіслававічы адабралі ў сілезскага князя Баляслава астатнюю частку Вялікай Польшчы, у 1244 годзе Каліш, у 1247 годзе Сантак.

У 1244 годзе Баляслаў падтрымаў свайго брата ў канфлікце, які выліўся паміж мясцовай знаццю і духавенствам на чале з біскупам пазнаньскім, з-за прывілеяў падзеных Уладзіславам Адонічам у 1237 годзе.

У 1247 годзе апазіцыйная частка рыцарства прымусіла Пшэмысла I вылучыць Баляславу ва ўдзел Каліш, але знешнюю палітыку пакінуў за сабой.

Баляслаў жадаў захапіць Ляндэцкую кашталянію, якая знаходзілася ў руках Казіміра I Куяўскага. Гэту кашталянію аддаў у пасаг сваёй дачцэ Генрых II Набожны, Баляслаў адмаўляўся прызнаваць і лічачы гэтыя ўладанні сваімі. Але Пшэмысл I забараніў Баляславу, больш таго ён уступіў у саюз з князем куяўскім.

У 1249 годзе Пшэмысл забраў у брата Каліш, наўзамен якога аддаў Гнезна. У гэтым жа годзе браты аказалі дапамогу князю глагоўскаму Конраду I супраць Баляслава Рагаткі.

19 мая 1250 года па невядомых прычынах Пшэмысл I кінуў брата Баляслава ў вязніцу і стаў кіраўніком усёй Вялікай Польшчы. 20 красавіка 1253 года Баляслаў быў вызвалены, дзякуючы заступніцтву вялікапольскага духавенства. Канчатковае прымірэнне братоў адбылося ў маі гэтага года на з’ездзе ў Погаржаліцах, дзе дзякуючы пасродніцтву архібіскупа гнезненскага Пелкі, Баляслаў атрымаў Гнезна і Каліш. З тых часоў браты жылі дружна.

У верасні 1254 года Пшэмысл I і Баляслаў аказалі дапамогу князю глагоўскаму Конраду I супраць князя ўрацлаўскага Генрыха III Белага. А таксама ўдзельнічалі ў вайне сумесна з іншымі князямі (Казімірам I Куяўскім, Земавітам I Мазавецкім, Баляславам V Сарамлівым) супраць паморскага князя Святаполка.

4 чэрвеня 1257 года сканаў Пшэмысл I. Баляслаў аб’яднаў у сваіх руках усю Вялікую Польшчу. Праз некалькі месяцаў 14 кастрычніка нарадзіўся сын Пшэмысла I — Пшэмысл II, апеку над ім узяў на сябе Балеслаў. Перш за ўсё ён ажаніўся ў 1258 годзе з дачкой венгерскага караля Белы IV — Аленай. Жаніцьбай Баляслаў звязаў сябе саюзам з Венграмі і аказваў дапамогу ў вайне Арпадаў з чэхамі з-за Бабенбергскай спадчыны. Адным з этапаў вайны стала ўварванне Баляслава разам з Баляславам V Сарамлівым і Лешакам Чорным ва ўладанні Уладзіслава Апольскага, саюзніка чэшскага караля Пржэмысла Отакара II.

У 12581261 гадах Баляслаў удзельнічаў у знясільваючай вайне з (Казімірам I Куяўскім і яго саюзнікам Святаполкам князем паморскім з-за Ляндэцкай кашталяніі. Князь вялікапольскі ўступіў у саюз з князем заходнепаморскім Варціславам III, Земавітам I Мазавецкім, Баляславам V Сарамлівым і князем новагародскім Раманам Данілавічам.

Баляслаў ад венгерскай прынцэсы Алены меў трох дочак:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 18 верасня 2024.